Вынайдзі сваё

Вынайдзі сваё, і ты ўбачыш,
Як прыемна жыць і адчуваць.
Заахвочана глядзіш, а значыць –
Ёсць жаданне быць і працаваць.

Накіруйся да бліжэйшай мэты
І ствары, што хочацца стварыць.
Бо ніхто і не ўбачыць, дзе ты,
А жыццё так хутка праляціць.

Смела паглядзі ў вочы лёсу,
Можа ён разгубіцца тады
І адступіць…А твае нябёсы
Расфарбуюць мары назаўжды.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай