Вясновая песня
Над шырокімі палямі
Льецца песня жаўрука,
Быццам шчодрымі дарамі
Надзяляе нас зямля.
Раскрываюцца нябёсы
І даюць жыццё вясне.
Усё на свеце стане простым,
Зразумееш ты мяне.
Усё жывое грэе сонца,
І растане ў сэрцы лёд.
Ад пялёсткаў пах бясконцы
Надае душы ўзлёт.
Прачынаецца прырода,
Кветкі здзіўлена глядзяць,
І не ведае сумота,
Што пара ёй спачываць.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
4 рецензий к 'Вясновая песня'
Валентина Гераськова
23.04.2024 - 20:32Вельмі прыгожы, пяшчотны верш, прачытала з задавальненнем! Дзякуй Таццяна!
Татьяна Богданович
25.04.2024 - 13:19Дзякуй, Валянціна, за добрыя словы!
Лариса Рудковская
14.05.2024 - 21:19Добры верш! Трапна сказана!
Татьяна Богданович
15.05.2024 - 12:23Вялікі дзякуй, Ларыса!