Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Ці варта робатаў баяцца?

Your page rank:

Мне страшна глядзець навіны..
Там кажуць амаль праз дзень,
З-за крэмніевай даліны
Над светам навіс злы цень.

Там вынайшлі інтэрнэты –
Сусветнае павуццё.
І вось штуковіна гэта
Псуе нам патрохі жыццё.

Жалеззе звязалі ў кучу,
Вапхнулі туды мікрачып.
Азадак нават бліскучы..
Назвалі то – прататып.

Я фільмаў бачыў нямала
Пра штучны той інтэлект.
Для нас гэта нібы кара,
Заўсёды там нейкі дэфект..

І стала жудасна крыху
Ад думак балючых, што
Не ўберажэ нас ад ліха,
Ад кібаргаў лютых ніхто.

Што прыйдзецца нашым людзям
Хавацца ў лясах, у галлі
Пакуль тэрмінатар будзе
Таптаць бульбяныя палі.

Я шмат варочаў глузда́мі
Ды ўсё ж знайшоў супакой –
Сябе мы ўратуем самі,
Сваёй гаспадарчай рукой.

Пакуль завадскія цэхі
Крывыя робяць плугі,
У робаце будуць агрэхі,
Ён будзе таксама такі.

Ды ўвогуле ёсць сумненні,
Што зможа ён працаваць.
Бываюць такія здарэнні,
Што могуць знесці, спісаць..

Бывае, раптам ня стала
На складзе патрэбных схем.
То значыць – прайшло ўсё ўдала,
Нічога шчэ… пажывем!

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *