Вось і лес каладзішчанскі…
***
Вось і лес каладзішчанскі.
Маміна магілка.
Залатарнікам канадскім
Парасла сцяжынка.
Параскідваў вецер пластык –
Зробленыя кветкі.
Пакладу жывыя. Астры –
Майго суму сведкі.
Залатарнікам канадскім
Парасла сцяжынка.
Шосты год жыву без ласкі
Мамінай… Магілка.
Пастаю яшчэ мінутку,
Памаўчу таксама…
Я к табе прыеду хутка,
Не журыся, мама.
03. 10. 2023 г.
Калодзішчы – пасёлак, дзе знаходзяцца могілкі. – Заўвага аўтара.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию