Вобраз кахання

Дакраніся да маіх пачуццяў
І ўсмешку позіркам сустрэнь,
Зазвіняць яны, як струны гусляў,
І пачнецца новы светлы дзень.

Мы ўбачым яснымі вачыма,
Як зайграе фарбамі світанне,
І збяром па кропельках рупліва
Тое, што складаецца ў каханне.

Намалюем разам гэты вобраз,
Каб заўсёды мець яго за ўзор.
Нават, калі зноў не будзе проста,
Будзе ён свяціць нам паміж зор.

Ззяе далікатна і прывабна,
Як маяк, праз цемру ўначы.
І заўсёды будзь у гэтым сквапны,
Трэба мілы вобраз берагчы.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай