Школьны дзень
Цягнецца маркотна
Школьны доўгі дзень.
Думаць мне лянота,
Я сяджу, як пень.
Лічбы ў маім сшытку
Ўсе зліліся ўраз,
Нешта я наблытаў,
І не той адказ.
За акенцам птушкі,
Сонца і цяпло,
Мне б каля рачушкі
Бегаць басанож.
Скончым непрыкмента
Мы вучэбны год,
І канікул летніх
Прыйдзе карагод.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2024, Стихи.Бай
Комментировать