Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Салавей

Your page rank:

Аднойчы раніцай увесну,
Пачула спеў, я салаўя.
Была прыгожая яго песня,
І чула яе ўся мая сям’я.

І кожны дзень, у той жа час
Хадзіла слухаць той расказ,
Расказ пра неба, хмары, зоры,
Пра вялізныя пад небам горы.

Хадзіла доўга я,
Слухаць спеў той, салаўя
Аднойчы ён заціх,
І толькі песенькі паціху грала ў маіх вушах
І быў не доўгі той расказ.

Праз некалькі гадоў,
Пачула спеў знаёмы той,
Убачыла і салаўя,
Была тады шчаслівая я.

Убачыла яго з сям’ёю,
З такой вялізнаю, яму роднаю.
І зразумела я тады,
Што салавей зусім другі.

Ён стаў шчаслівы, ўкаханы.
І пад ляцеў ён нечакана.
Ён спеў тады апошні раз.
І завяршыў ён свой расказ.

Не бачыла яго я больш ніколі,
З тых пор прайшло год пяць ці болей,
Гады прайшлі зусім нябачна,
А салаўю я вельмі ўдзячна.

Удзячна, што падарыў мне мары.
Убраў ад сонца ўсе хмары.
Што свет у вокнах падарыў,
Душу свабодай азарыў.

Салавей мой светлы, шчыры.
Беражы свае ты крылы,
Беражы свой голас мілы.
Ад усіх нядобрых душ!

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *