Вішня

Распусціла ты, вішня,
Квятастыя косы,
Засланіла акенца маё.
Ледзь віднеюцца просвіткі
Светлых нябёсаў
Праз тваё маладое галлё.

Працавітыя пчолкі
Віюцца між кветак,
Ды збіраюць духмяны мядок.
А ласкавае сонца
Глядзіць на палетак,
Гоніць вецер аблокаў шматок.

Хутка пройдзе вясна,
Будзе цёплае лета.
Пераменіш ты, вішня, сукенку сваю.
Зазірну я ў акно
І захочацца гэтак
З’есці пунсовую вішню тваю.

1991 г


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай