БРУЖМЕЛЬ
Жыцёвы шлях – экзамен для душы…
Як ягад ланцужок зiяе, стракацiць:
З малiны, цi не выспеўшых бруснiц…
Бружмелю часта вабiць лазурыт.
Бывае ў хiтрых блiках прамянёў
Праз цемень, быццам дзёгаць, ды туман
Жыццё дае нам выбар меж агнёў:
Пурпур цi сiнь? П`янiць, як чад, дурман…
Бярэ ў палон хлуслiвы маскарад,
Заблытаў колер ды бружмелю смак.
Глытаем горыч, быццам мармелад,
Мана сплятае вычварны каўпак.
Душа крычыць, сцiскаецца ў кулак,
Каб вырвацца з шчамлёткаў, цемнаты.
Ды толькi шкодны чалавецтва шлак,
Як вепр, заўзята ўзняўся на дыбы.
Вялiкi дар у цемры распазнаць
Бружмелю сорт, каб не труцiць жыццё.
Не заблудзiцца ў лесе, каб паяц
Купiў за так на лжывае слаўцо…
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию