Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Душой гарыце, каб душой сагрэцца

Я вам жадаю паўнаты жыцця!
Пачуцяў,думак, смелага палёту!
Каб кожны дзень нёс радасць адкрыцця.
Жыццё ж-яно з падзенняў і ўзлётаў.

Радзіму шанаваць і свой народ,
У стваральнай працы захаваць натхненне.
Каб кожны дзень, напоўнены прыгод,
Прыносіў радасць і задавальненне.

Хай гора,горыч,зайздрасць,гнеў і сум,
Няўпэўненасць,разгубленасць, пакута,
Трывога,сорам, адзінота,тлум
Не раз’ядаюць душу,як атрута.

Бяссілле, абыякавасць і боль
Да вас дарогу болей не знаходзяць.
Хай будуць на стале і хлеб і соль
У госці людзі добрыя прыходзяць.

Няхай любоў паселіцца навек
У сэрцы,у душы,у доме вашым.
Каб быў шчаслівым кожны чалавек
І дом ваш быў заўсёды поўнай чашай.

Каб мелі спачуване да сірот,
Да бліжняга любоў і шчырасць у сэрцы.
Да ўсіх людзей такі вось мой зварот:
“Душой гарыце, каб душой сагрэцца!”

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *