Партыі
Ты здольна бачыць праз дзесяцігоддзі.
Не, позірк твой пранізвае вякі.
Твае рашэнні свецяць у народзе,
Як караблям у моры маякі.
І нездарма ад Явы да Панамы
Для сэрцаў і для помыслаў людзей
Цудоўнейшы маяк тваей Праграмы –
Крыніца спадзяванняу і надзей.
Дарэмна нас палохаюць буржуі,
Загартаваны мы ў барацьбе…
За ўсё, што знаеш ты, за ўсё, што чуеш,-
За гэта дзякуй, Партыя, табе!
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию