Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

У маім горадзе

Your page rank:

***
Ў маім горадзе мяне амаль няма.
Лета скончана, хутка ідзе зіма.
Зноў аддалі ветру лісце
Дрэвы, смелыя калісьці,
Іспужалісь халадоў,
Няма чым хаваць дамоў.
Ўсё безлітасна адкрыта.
Кожны кут напаўзабыты
Абляцеў, пажух, пабляк.
Не пазнаць вуліц ніяк.
Ў цьмяным небе шэры цень-
Ці то вечар ці то дзень.
Мёртвы час як чорны змрок-
Непазбежнасці ўрок.
Да зімы. Застаўся. Крок.

Ў гэткім горадзе мяне зусім няма.
Паяўлюся ,мабыць, як будзе вясна.

29.07.23

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *