Быццам
Чаму вядзеце так сябе,
Быццам у вашай шафе пыліцца
Сярод гор бялізны і адзення
Жыццё зусім іншае.
Чаму так сябе не шануеце,
Быццам без драпінкі, расколіны
Ляжыць зверху ў камодзе
Цела зусім новае.
Быццам калі не будзе і кропкі,
Дзе змясціць на целе гісторыю,
Вы скінеце ўсе старое
І далей пойдзеце.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2024, Стихи.Бай
Один комментарий:
Мария Якимович (Щелкова)
23.11.2022 - 00:49Мощно! Да, по отношению ко многим возникает вопрос “сохранился что ли?”. Как в игре… а затем нажал на рестарт…