Пералётныя птушкі
Вось вясна ўжо на парозе,
Сонца грэе ўсё цяплей,
І ляцяць, як у абозе,
Кліны качак і гусей.
Роўным клінам, ганарліва,
Жураўлі дамоў ляцяць.
Шпакі – зграей, мітусліва,
Блакіт неба баразняць.
Вандроўнікаў крылатых
Мы бачым зноў, і зноў,
Стаміліся, пярнатыя,
Ляцець з другіх краёў!
Адпачнуць, і дзіўным спевам,
Будуць з ранку захапляць,
І сваім каханым птушкам –
Песні шчасця напяваць.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
2 рецензии на 'Пералётныя птушкі'
Мария Скачкова
20.07.2023 - 23:20Валентина, вот бы Ваши стихотворения в школьную программу обязательную включили; у Вас стихи такие душевные, такие мелодичные, интересные сюжеты и при этом ещё и на белорусском языке, супер!
Валентина Гераськова
21.07.2023 - 18:25Я очень тронута Вашими строками, спасибо, Мария, за Вашу душевность и внимание.