Там, дзе мае сэрца
Гладкія цячэння, ўносяць мае сэрца,
Туды, куды не трапіць ні целам ні душой.
І толькі гэтай роўнядзі мая рука каснецца,
Я пазабуду гора і зноў знайду спакой.
Бязмежныя прасторы, у сонечных далінах,
Дзе сэрца адчувае свабоду і пакой,
Там я бягу басая, і ў марах захапляясь
Адчуўшы бяссмяротнасць, лячу я над зямлёй.
Калі ўздымаю вочы, і пазіраю ў неба,
Адразу адчуваю я блізкасць да Айца!
І кожны дзень малюе, змяняя колер света,
Цудоўныя карціны, якіх ня апісаць.
Наступіць ноч і уздымецца чароўнейшыя цуда:
Засвеціца паўмесяц, там недзе далеко.
Я залюбуюсь зоркамі, і ўзрадаюся сэрцам,
Што маю я магчымасць усё гэта бачыць зноў.
Раскрыўшы свае вочы, я столькі ўсяго бачу!
І розум мой ня можа вялічча ўмясціць!
На гэтым белым свеце , Ты ўсё Гасподзь прадумаў!
Таму я захапляясь, Цябе буду хваліць!
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию