Мой горад
На дзвух баках ракі шырокай
Стаіць наш горад сівявокі,
Тут нарадзіўся, тут і рос
І з ім звязаў далейшы лёс.
А назва у яго Масты –
Куточак роднай нам зямлі.
Дзяцінства тут прайшло, юнацтва
І памятаю песні, казкі,
Як мовіла нам іх матуля.
І разам было так утульна.
І водар кветак каля хаты .
Як працаваць вучыў нас тата.
І снега шмат, канькі і санкі,
І позірк першы закаханы,
Калі не можаш развітацца…
Тут шмат сяброў, сямья і праца.
Квітней далей і прыгажэй
Куточак спадчыны маей
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2024, Стихи.Бай
Комментировать