Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Родная старонка

Your page rank:

Родная старонка, шчодрая зямля
Край азер блакітных – Беларусь мая.
Прыпеў: Наш куточак родны, самы дарагі,
І рамонак поле, а ў ім васількі.
Назаўжды з табою я звязаў свой лес,
Тут я нарадзіўся, тут сталеў і рос.
Шэпат траў і кветак, хлеба дзіўны смак.
Прыгажосць палеткаў – Беларусь мая.
Прыпеў: Наш куточак родны, самы дарагі,
І рамонак поле, а ў ім васількі.
Назаўжды з табою я звязаў свой лес,
Тут я нарадзіўся, тут сталеў і рос.
Дрэў магутны гоман, песня салаўя.
Сэрцу майму любая – Беларусь мая.
Прыпеў: Наш куточак родны, самы дарагі,
І рамонак поле, а ў ім васількі.
Назаўжды з табою я звязаў свой лес,
Тут я нарадзіўся, тут сталеў і рос.

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *