Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Дзед на пчальнiку

Гудуць пчолы ў нашым садзе
Ды снуюць туды – сюды.
Сiроп варыць дзед у хаце,
Пчолы ўсе ляцяць туды.

Адганяе дзед iх лыжкай,
Пагражае ручнiком,
А сам бегае то з кнiжкай,
То з бярозавым дубцом.

Вынес слоiкi з сiропам,
На твар маску ён надзеў.
Кiнуў той сiроп пад плотам,
Адкрыў вулей – паглядзеў.

З галавой залез у вулей,
Нешта доўга шамацеў.
Раптам бачу – дунуў куляй!
Танчыць? Мабыць, звар яцеў.

То заскача дзед у прысядку,
Рукi ўнiз, то рукi ўверх.
Мабыць робiць дзед зарадку?
То па градах дзед пабег.

Вось па бульбе шпацыруе,
Мо, рашыў жукоў сабраць?
З вадой у ночвы ён кiруе,
Хоча, мо, штаны здымаць?

Вiнаваты сам, разява,
Што палез да пчолак ты.
На штанах, нiбы халява,
Гузiкi расчынены.

Насаджалi пчолы гуляў,
Што, стары, ты нарабiў?
Пчолы думалi, што вулей,
Бо штаны не зашпiлiў!

У твой няслi яны ляток,
Бо стаяў ты папярок,
I нектар, пылок, мядок –
Рой да цябе ўляцеў ,дзядок.

Цэлы месяц пах мядовы,
За дзядуляю вiтаў,
Цэлы месяц ён, бядовы,
Злосных пчолак адганяў,

Мо, нарэшце, разбярэцца,
Як нялёгка мёд даецца.

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *