Загразне машына у снезе…
***
Загразне машына у снезе,
Лапату пакуль прынясеш,
У снег па калена залезеш,
Пакуль ты яго адграбеш,
Сусед у ДАІ ўжо пазвоніць
І скажа: “Закрылі праезд”.
А вецер зноў снегу нагоніць,
Засыпле машыну і лес…
Прышлюць “папярэджанне”, пікне
І зноў замаўчыць тэлефон.
А радасць ад снегу не знікне,
Пяройдзе у казачны сон:
У снезе застылі асіны,
І сосны, і хата, і лес,
І пільныя людзі Айчыны,
Якім перакрыў ты праезд…
10. 12. 2023 г.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию