Яшчэ днеецца шлях…
***
Светлай памяці
Галіны Фамінічны Грыбовіч
Яшчэ днеецца шлях,
Хоць жыццё вечаровіцца.
Ў апусцелых палях
Толькі ветру здаровіцца.
Ён гудзе і ляціць,
Ён напоўнены сіламі.
Яму хочацца жыць,
Ён узмахвае крыламі.
Вечаровіцца шлях,
Хоць жыццё яшчэ днеецца.
Ў апусцелых палях
Сум ніяк не развеецца.
31. 10. 2023 г.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию