Снег ляціць, і ляціць, і ляціць…

***
Снег ляціць, і ляціць, і ляціць…
Сёння зноў праваслаўнае свята.
А душа за Айчыну баліць –
Агнястрэльная рана салдата.

Не заціхне пранізлівы боль…
У хлусні загразае Айчына,
І на рану душы, нібы соль,
Сыпле снег, а пад снегам каліна

Затаілася, моўчкі стаіць.
Можа, трэба й душы затаіцца,
Ды крывавіць яна і баліць…
О, як цяжка ёй з болем маліцца!

У хлусні загразае мой край,
У бязвер’я дрымучым балоце.
Снег ляціць на калінавы рай,
На крывавыя кроплі на плоце…

Снег ляціць, і ляціць, і ляціць…
Трэба жыць, за Айчыну маліцца,
А яна бы з іконы глядзіць
І не хоча з хлуснёю мірыцца…

04. 12. 2023 г.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай