Сіла слова…

Ідзе гадзіннік, штурхае гады,
Жыццё імчыць па схілу небакраю.
Шаную час, выпростваю сляды
Ды сілай слова вершы напаўняю.

Гады квітнеюць як жыцця сады
І я душой і сэрцам адчуваю.
Паэзіяй закрэсліў знак бяды,
Акрэсліў край душэўнага адчаю.

Мацнее націск, поўняцца радкі,
А рыфма ў думках птушкаю лунае.
Памер і рытм складаюцца ў слупкі,
І сіла слова душу ўздымае.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай