Саграваць
Я люблю вершы.
Пісаць і чытаць.
Калі ты выйдзеш са мною
Цёмным вечарам,
Каб наслаждацца цішынёю
Я…буду аб іх размаўляць.
Бо вершы беларускіх аўтараў
Вельмі чароўныя.
Вечары восенню
Халодныя.
Ты будзеш мяне саграваць
Сваімі рукамі,
Абдымкамі і дабрынёю,
І мне захочацца
Ніколі гэта не перарываць.
Часам мы будзем маўчаць.
І глядзець адзін на
Аднаго.
Будзем слухаць, як
Б’юцца сэрцы і
Цячэ па сасудах кроў.
Тады будзе доўгі асенні вечар .
Лісце на дрэвах
Будзе гарэць
Яркімі колерамі.
Каханне будзе грэць
І жыць для двух студэнтаў,
Што знайшлі адно ў адным
Шчасце, падтрымку ва ўсім
І, урэшце, апору.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию