Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Пра любоў

Your page rank:

Я ведаю – яна паўсюль,
І бачу сэрцам – не вачыма.
Здалёк аднекуль і дасюль,
У зорах доўжыцца, магчыма.
Яна ва мне і скрозь мяне,
Як гравітацыя Сусвету.
Святлом ад ранку ў акне,
Радком нягучным ад паэта.
Яна – любоў, што існуЕ :
Рэальная, вечна жывая.
Непадуладная мне й табе
Яна ўсё перамагае.
Ты толькі сэрца адчыні,
Надзею маяком на вежы
Святлом высока запалі,
І вер ёй без усякай межы.

16.03.24

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *