Паразмаўляй па-беларуску

Паразмаўляй па-беларуску са мной.
Каб пачула я, як плача гай.
Што быццам бы працялі мяне стралой
І вельмі кліча мой далёкі край.

Паразмаўляй па-беларуску са мной.
Каб успомніць водар вясны.
Каб мяне пацягнула сюды душой
Бязмежная прыгажосць збажыны.

Паразмаўляй па-беларуску са мной.
Каб адчуць мне смак гэтай мовы.
Каб ліліся яе словы ракой
І каб у сэрцы засталася назаўсёды.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай