Падлога, сцены і акно

Я скажу: я кахаю.
Падлога скажа: ты не спіш.
Сцены скажуць: зноў не спіць, але пыталася.
Акно скажа: ў зоры закахалася.

Я скажу: мне здаецца, я шчаслівая.
Падлога скажа: зноў ноччу ходзіць.
Сцены скажуць: усмешка гэта ў кагосьці любімая.
Акно скажа: вочы абдымак просяць.

Я скажу: мабыць спазнюся.
Падлога скажа: жадаю ўдачы.
Сцены скажуць: з кімсьці пацалуецца.
Акно скажа: пачырванела, зайздрошчу сябру.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай