Падаюць зоры ў далоні

Падаюць зоры ў далоні,
Гэта дзівосна даволі.

Можна загадваць жаданні,
Хмары плывуць па-над намі.

Поўня амаль стала жоўтай,
Неба абвесьціла шоў-тайм.

Кажуць нам колеры ночы,
Ўсё будзе добра аднойчы.

Кажуць, зіма будзе доўгай.
Менск не абернецца Дохай.

Прыйдзе вясна немпрыкметна.
Менск можа стаць новай Меккай.

Цёплага сонца чакаем.
Братка-расеец, што Каін.

Лепшае долі жадаем,
Зорныя бела-джэдаі.

Падаюць зоры ў далоні,
Гэта дзівосна даволі.

Можна загадваць жаданні,
Хмары плывуць па-над намі.

Ўсе неўзабаве пачуюць
Музыку сьветлых пачуцьцяў.

Вершы ідэяў высокіх,
Колеры вечнай вясёлкі.

16.01.2022


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай