мастак
Оцените стихотворение:
Оцените стихотворение:
Мастак вязе з выставы творы
Злуючы клункамі людзей,
Якіх стаміў пад вечар горад,
Разбіўшы сподачкі надзей.
Мастак трасецца над паперай
Над шклом , прыціснутым да ног
ён разумее поўнай мерай
што адчуваў распяты Бог.
Шыпяць зацятые над вухам :
-Куды ты прэшся ? Ўлез дык стой !
Якая пакусала муха
Такіх лагодных у застой ?
А ў тоўстым сшытку запаветным
У кожным ўпісана радку :
-Узровень творчасці сусветны!
Вялікі дзякуй Мастаку !
1994
Copyright 2022, Стихи.Бай
Комментировать