Наш Герб
Оцените стихотворение:
Оцените стихотворение:
Калі Кастрычнік нам прынёс світанне,
Мы перанеслі на Дзяржаўны герб,
Як сімвал непарыўнага яднання,
Рабочы Молат і сялянскі Серп.
Расправіў плечы наш народ, як волат.
Цяпер мы – правы фланг для ўсіх зямлян,
Бо правіць намі сёння Серп і Молат –
Супольніцтва Рабочых і Сялян.
Хай Молату прыйшлі на змену прэсы
І хай Сярпом мы жыта ўжо не жнём,-
Яны нам шлях праклалі да прагрэсу
І іх мы вечна ў сэрцы пранясём.
Copyright 2022, Стихи.Бай
Комментировать