НЕ ПАКРЫЎДЗІЦЕ ЗІМУ

Гульня прыроды, крыху радасці з’явіла,
Цудоўная зіма нам падарункі раздае,
Гурбы, сумёты – бялюткае снежнае дзіва,
Шчодры марозчык запал, задарма, дадае.

Але чамусці людзям недарэчы, непрыемна,
Стаміўся нехта снег лапатай разграбаць,
А іншым і мароз пашкодзіў, холад надаеў і дрэнна…
І толькі добрым, шчырым людзям радасць не суняць.

Вось уявіце: месяц снежань, студзень, люты,
Зусім без снега, холада, і без марозных сцюж,
А хмары шэрымі радамі цягнуцца марудна,
Сумота, нават з цёмных дахаў мокрая капёж.

Добрыя людзі! Вы, шчыра, падзякуйце зімку!
Сусвет трымаецца на ўдзячнасці і дабрыні,
Калі прыгажосць не набудзе падтрымку,
Знікне і лагоднасць жыцця на Зямлі.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай