Не магу зачапіцца радком…
***
Не магу зачапіцца радком…
Зачаплюся нагамі за сцежку
І пайду па дзяцінству – ляском
І з вясной пастаю я – на ўзмежку.
А да хаты баюся дайсці:
Не сустрэць ні ката, ні каровы;
Дуб у леташнім рыжым лісці,
У душы – беспацешныя словы.
На разбураным ганку – трава…
Я з дзяцінства вяртаюся ў сёння.
І баліць ад вясны галава,
І ляціць мой радок у прадонне
Між клінамі лясоў і палёў
І вядзе мяне ў думках да хаты,
Бо заўсёды імкнецца дамоў,
Дзе калісь нарадзіўся – крылаты.
Не магу зачапіцца радком…
Зачаплюся нагамі за сцежку
І зліюся душою з пяском
На быцця і нябыту… узмежку.
29. 03. 2024 г.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию