На хвiлiнку б у дзяцiнства вярнуцца
На хвiлiнку б у дзяцiнства вярнуцца,
Дзе праменчыкам сонейка грэла.
Вось бы з водарам сена прачнуцца,
На патэльнi каб шкварка шкварчэла.
А на стале – i блiнцы, i аладкi,
I яечня шыпiць , ды пужае.
Кiсель манiць ружовы, салодкi,
Ды гасцей да стала запрашае.
На золку певень з зоркай спявае,
Ужэо бусел у гняздзе клякоча,
Там спiць месяц на хмарцы бывае,
Ды сарока на грушы стракоча.
У далiне туман пеляною,
Ужо промень яго прабiвае,
Яшчэ травы прыгнуты расою,
Касiць касец, iх ужо спяшае.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию