Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Мая Радзіма

Беларусь – мая Радзіма.
Сэрцу родны, кут мне мілы.
Прыроды тут прыгожыя карціны
І адкрыты люд дабразычлівы.
Быццам, у кнізе любімая старонка.
Быццам, песня салаўя што льецца звонка.
Быццам ранішняя летняя зара,
Беларуская любімая зямля.
Беларусь – мая радзіма
З сінявокімі вачыма.
Цёплая, як маміна далонь,
Як у цемры зноў запалены агонь.
Беларусь – мая краіна.
Тут песень меладычныя матывы.
Ні з чым не параўнальная яна.
Любіць яе не перастану я.
Я тут жыву з малых гадоў,
Радкі аб ёй злятаюць з вуснаў.
Прысвячаю верш я зноў
Маёй любімай Беларусі.

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *