Маўчы, што назаўжды са мной
Калі ў цемры зіхацяць
Драпежных зрэнкаў вертыкалі.
Калі дрыжаць паветра хвалі.
Калі ахвяры ціха сьпяць.
Пачуй маўклівасьць галасоў,
Свабоду слоў усім вядомых.
Ты раптам зразумееш, хто мы.
Прачнешся ад паганых сноў.
Дзе цішыня ды супакой
Зьмяняюцца раптоўным гвалтам,
Маўчы прывабна ды прыватна.
Маўчы, што назаўжды са мной.
12.09.2021
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию