Кругаварот
Круціцца Зямля паволі
Дзень за днём і з года ў год.
Падштурхнуць ніхто не здолеў
Ці зняволіць гэты ход.
Адмяраюць час хвіліны,
Шлях праходзіць чалавек.
Усё мы некаму павінны,
Так заўсёды, з веку ў век.
Шмат турбот і абавязкаў,
Непахісны лад жыцця.
Стаў палонам, а не казкай
Тэрмін нашага быцця.
Можа там, у паднябессі
Крылы выправіць душа,
Зазвініць чароўнай песняй
І адчуе, што прыйшла.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
4 рецензий к 'Кругаварот'
Михаил Гецман
09.12.2023 - 19:30Круто!!!!
Татьяна Богданович
11.12.2023 - 18:31Спасибо!
Сяржук Пясэцкі
20.12.2023 - 15:46не зразумеў, каму і што вы павінны
і чаму шукаеце нешта ў паднябессі?
Татьяна Богданович
21.12.2023 - 15:21Кожны дадумвае сам), на тое гэта і творчасць.