І праклінаючы
Неба шынелькай, разадранай
выбухамі
на шматкі.
А-а-а!
Скрозь прарэхі
працякае,
садня,
пераплаўлены хлорам світанак.
Сонца крывавае.
Вецер уздымае
пасмяротную пыл,
і-і-і…
У шкілетах дамоў
нават прыкмет жыцця
не відаць.
Здаецца, усё,
але…
Калі апускаецца змрок на разбураны горад
Цуд!
З каменных нор з’яўляюцца чорныя цені,
шэпт і ўсхліпы, малітвы, малітвы, малітвы,
і праклінаючы і гэтых і тых,
у зграі збіваючыся,
дзяцей прыціскаючы
да сябе,
людзі з гэтага пекла ляцяць
што ёсць сілы.
Самі не ведаючы
куды…
А ім стрэлы, стрэлы,
выбухі
ўслед.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию