Хлеб наш духмяны
Жнівень грэў палі пшаніцы,
Ураджай гадаваў як дзіцятка,
Залаціліся пры сонцы,
Каласы пасля світанка.
Шчыра радуецца сэрца,
Вачам дужа так прыемна,
Як вырошчвае зямелька,
Залацістае буйное зерня.
Хлеб наш духмяны,
Скарб зямлі беларускай,
Моц і воля народа,
У табе захавана.
Водар чуецца здалёку,
Не паблытаць нам ніколі,
Смачна хрумсткую скарынку,
Смакавалі мы с дзяцінства.
Бацькі заўжды прывучалі,
Беражліва адносіцца з павагай,
Вялікім грахом лічылі,
Абражаць хлеб было кепскай справай.
Хлеб наш духмяны,
Водар зямлі беларускай,
Моц і воля народа,
У табе захавана.
Гаспадар родных мясцін,
Атрыбут дабрабыта і дастатка,
Спалучальнік зычлівых адносін,
Абярэг ад ліхога нянасця.
Шанаваць хлеб патрэбна,
Не дарма продкі даражылі,
Дзякаваць кожнаму ўраджаю,
Каб у шчасці ўсе мы жылі.
Хлеб наш духмяны,
Гаспадар зямлі беларускай,
Моц і воля народа,
У табе захавана.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию