Родны край 2
З’явілася кветка на твары зямлі,
З ёй тайна хараства застаецца,
Імклівыя цені ружовай вады –
Знаёмае сонца усміхнецца,
Над краем сядзібы у паветры парыць,
Ды песняю шчасця зальецца,
Жаўроначкі той ухваляючы крык,
У акрузе той эхам адгукнецца,
Старонкі бясконцыя рэкі, лясы
Глаз вабяць, у душы штось займецца,
І водгук пачуццяў на сэрцы ляжыць,
Успамінам захаплення кладзецца,
Там пах асолоды, дзе кветкавы рай,
Дзень летні ніяк не згарнецца,
Час гэты таму у душы існуе,
Што край мой Радзімай завецца.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2024, Стихи.Бай
Комментировать