Палон
Распусці павуціння ніткі:
Дай самлелай мне адпачыць!
Толькі шыеш свой кужаль брыдкі,
Бы палынам нутро гарчыць.
Сэрца птушкаю ў неба хоча,
Так скуголіць яно – брыдка,
Толькі сцежка за сцежкай крочыць
Пазалоты тугая нітка…
Засланіў павуціннем вочы –
Неба хмарамі перакрыў,
У палоне апошняй ночы
Б’ецца птушка мая без крыл…
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2024, Стихи.Бай
2 Комментария: 'Палон'
Татьяна Богданович
13.03.2023 - 12:10Прыгожа, дзякуй!
Алёна Хălew
13.03.2023 - 12:18І Вам, вялікі. Усяго найлепшага