Начная навальніца
Лёгка і хутка прыйшла навальніца,
Хвастае па вокнах струменямі слёз.
Змрочна зірнула, мячом пагражае,
Пачала сварыцца з суровых нябёс.
Скоса звісае сцяна дажджавая,
Сабой загароджвае вымаклы мір.
Сну пазбаўляя, грукоча марзянкай,
Напоўніла шумам бязгучны эфір.
Урэшце навала змаглася злавацца,
Мармыча маркотна сярод цяжкіх хмар.
Чуйна заснула прыціхлая хата,
Чакаючы ранішні, светлы абшар.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
2 рецензий к 'Начная навальніца'
Светлана Поцелуева
03.08.2023 - 18:17Как поэтично! И как динамично!
И реалистично!
Как всегда у Вас – природа живая.
Я восхищена.
Жанна Улахович
11.08.2023 - 21:54Спасибо большое, Светлана!