Дзіцячы гоман

Дзіцячы гоман, як птушыны шчэбет,
Напоўніць радасцю і светам хату.
Вясёлы клопат і малых патрэбы
Заменяць паузы ў жыцці і страты.

Ізноў вясёлка каляровых цацак,
І пах аладак зранку завітае,
Звычайны дзень ператварыцца ў свята,
А паміж роднымі анёл лятае.

Імгненняў шчасця ў жыцці нямала,
Але мастацтва ў тым, каб іх убачыць.
Будуй свой лёс надзейна і трывала,
А дробязь часам больш за справу значыць.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай