Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Целам на крыжу

Your page rank:

Пяшчотны вецер ліжа маешчокі
І, неўзабаве, я цяпер дрыжу.
А розум мой вось тут, а не далёка,
Не хочацца зусім мне за мяжу.
Гарачых я жадаю пацалункаў
Ад гэтых вёсак, гэтых гарадоў.
Пра цёплы дождж цяпер мае ўсі думкі,
Што цешыў нас сабою шмат гадоў.
І я стаю адзін у чыстым полі,
Як быццам слуп, як быццам не жывы,
Як быццам я часціна наваколля
І не знаёмы з болем нажавым.
Але я ведаў жахі і сумненні,
Па гэтаму пяшчотна так дрыжу.
Так доўга я збіраў усі каменні,
Што апынуўся целам на крыжу.

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *