Ды што ў сяле? У нашым Мінску…

***
Ў адным сяле (не важна – дзе)
Хадзіў баран у чарадзе.
Кандрат Крапіва

Ды што ў сяле? У нашым Мінску
Тых бараноў, як жаб у Пінску.
І ўсе – “вядомыя” паэты,
Паэмы пішуць і санеты,
І тэксты песенек штампуюць,
І за народны кошт жыруюць.
У чарадзе яны не ходзяць,
У секце карагоды водзяць.
Там ёсць прэзідыум, праўленне
І сем асобных аддзяленняў.
Акром празаікаў, паэтаў
Там ёсць даўно свая газета,
Ёсць мовазнаўцы, ёсць і крытык,
І нават ёсць сваё карыта.
Я пра дыпломы ўжо маўчу,
Там прэмій – еж, дык не хачу!
Яны там конкурсы праводзяць,
Дзяцей сваіх у секту ўводзяць:
Ніводзін з іх не дармаед,
Бо ёсць пасведчанне – “паэт”.
І ганарацца бараны,
Што разумнейшыя яны
За ўсіх людзей. Ды знаюць людзі,
Што толькі корм яны паскудзяць.
Бо для людзей які з іх толк?
Там у авечай шкуры – воўк.

Пара канец пакласці секце
Ў завулку вузкім пры праспекце.

14. 07. 2026 г.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай