Дарагое імя

Глянь, таварыш:
Як праўда, як вера,
Палымнее
Сцягоў акіян…
У гэту дату
Навейшая эра
Нарадзіла
Свабодных зямлян.
Праз стагоддзі
І праз пакаленні
Памужнелы
Раскуты народ
Як пачатак
Вялікіх здзяйсненняў,
Будзе славіць
Семнаццаты год.
Роўнасць, Брацтва,
Дружба народаў,
Праца і Мір-
На сцягах кумача.
Асвяціла наш шлях
Назаўсёды
Дарагое Імя
Ільіча.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай