Беларускія хронікі (паэма)

Частка першая. Полацкі летапіс.

І
Пачалася гісторыя той старажытнай пары
Недзе ля такой ж старажытнай ракі Палаты,
Там, на беразе яе, жыло племя старое,
Звалі сабе жыхары – Крывічы,
Пашыраўся горад ва старонкі ўсі,
Важным пунктам быў ён гандлі,
І варагі з паўночы, і тутэйшыя людзі –
Усе добра ведалі Полацк магутны.

Цэнтр усходнеславянскай дэмакратычнасці,
Народнае веча за лідара йшло,
Грамадзянін горада Полацка вельмі проста
Паўплываць меў магчымасць на лёс свой,
У гармоніі з прыродай ласкавай навокал
Жыхары ад пакалення да пакалення жылі,
Праблем з суседзьмі паўднёва-паўночнымі
Не бачыў ніхто на сваёй навекі зямлі.

ІІ
У час неспакойны той князём
Рагвалод нейкі ў Полацку быў,
Спадаром вельмі разумным стары
Князь гэты тады быў,
Ноўгарад з Кіевам вайну вялі калі,
Рагвалод у старонцы сядзіць,
Бо навошта прымаць удзел у такім,
Калі ёсць і без гэтага карысць.

Здавалася, логіка ў гэтым нібыта была,
Але ў якой вайне логіка ёсць?
Так адбылося і ў гэты паршывы раз,
Прыйшла вайна, якую князь не жадаў,
Ноўгарад з Кіевам разам пачулі,
Што Полацк патрэбны ім нават,
З мірнага княства ў палітыкі бойні поле
Ператварылася дзяржава.

Вырашыў Рагвалод з Кіевам быць,
Ужо войскі саюзныя йшлі,
Але папярэдзіць Ноўгарад змог
І да Полацку першы прыйшоў,
Варвары з поўначы слухаць маглі,
Але не жадалі размоў,
Князя забілі, а дачку, Рагнеду яго, узялі ў палон,
Цёмны момант у той час надышоў.

ІІІ
Ізяслаў у бацьку свайго не пайшоў,
Супраць яго малады хлопец пастаў,
Маці забіць жорсткаму князю старому
Юнак гэты мужнасцю сваёю не даў,
Зруйнаваць Полацк у сэрцы яго
Ніхто не змог, як б ні жадаў,
Паважаць сына малога свайго
Стары мярзотнік Уладзімір пачаў.

Для Ізяслава Уладзімір пабудаваў
Горад славы новай Ізяслаўе,
Але сталіца ў княства той ж засталася
І з часам нядоўгім квітнець пачала,
Адраджэнне дынасціі будзе далей,
Для Полацку новы час надышоў,
Княства незалежнасці пах пачула
Момант у вельмі важны той.

ІV
Брачыслаў з першых дзён пачаў дзейнасць,
Полацк рос як на дражджах,
Тэрыторыя княства пашыралася хутка,
Вынікам працы князя было гэта,
Дыпламат нібы бог нейкі, з неба сышоўшы,
Вырашыць мог любы ён канфлікт,
Пад час уладання яго з Полацку
Ва ўсі старонкі шляхі йшлі.

Наўгародскія зверы сядзелі нібыта
Сабакі звычайныя ў клетцы сваёй,
На пытанне, чаму, ёсць адказ вельмі просты,
Яго не хавае ніхто і нідзе,
У 1021 року паходам на ніх
Наш княжа з дружынай хадзіў,
У тым жа року Полацк узяў у склад свой
Віцебскай, тэрыторыі блізкай, зямлі.

V
Яго называлі Усяслаў Чарадзей,
Легенды аб ім склалі жыў ён калі,
Брачыслава сын у гісторыю ўвайшоў
Як найбуйнейшы князь Полацкі,
Чалавек паважаны на плошчы
Ўсёй Старажытнай Русі,
Ледзь не галоўным князём стаў
На вялікай той тэрыторыі.

Не змог амаль Кіеў Усяслава спыніць,
Гэта ж паказвае моц чалавека?
А ў попытах князя пасадзіць за краты
І памёр князь кіеўскі,
Каб Усяслава падкрэсліць поспехі, трэба казаць,
Ён трон кіеўскі па жаданню народа ўзяў,
Але затрымацца надоўга не змог,
Край полацкі родны чакаў яго.

VI
У паходзе на Ноўгарад з поўначы
Усяслаў шмат чаго атрымаў,
Вяртаўся дадому ў Полацк,
Калі прыйшлі з Кіева князі,
Менск у вогнішча ператварылі,
На Нямізе Усяслава чакалі,
Трэцяга сакавіка року таго
Будзе зноў ліцца кроў.

Каб ведаў бы хтосьці, што адбылося,
Як шмат у гісторыі значыла бітва,
Першыя звесткі пра сталіцу сучасную
Тады і з’явіліся ў летапісу,
Усяслава ў палон уцягнулі князі,
Змянілі жыццё яго моцна,
Але не толькі яго лёс змяніўся,
Не толькі яго крануў момант той.

VII
Сафія, якая ў Царграду стаяла тады,
Была й на Русі старажытнай канешне,
У Кіеве штука была, сталіца ўсё жа,
Ды ў Ноўгарадзе таксама калісьці была,
Аднак у Полацку доўга яе не было,
І ў вочы кідалася дрэнная гэтая справа,
Пакуль Усяслаў у 1050 сітуацыю ў рукі не ўзяў
Ды не паўстаў новы полацкі храм.

Прайшло амаль сто гадоў з таго часу,
Пакаленне змяняла другое падчас,
Нарадзілася Еўфрасіння гораду Полацку,
Праваслаўя дзеля жыццё прысвяціць вырашыла,
Па заказу яе добры майстар, імя якога
Ў гісторыі засталося як Лазар Богша,
Вырабіў крыж прыгажосці нябачнай,
Сімвалам беларускага праваслаўя крыж гэты стаў.

VIII
Пасля смерці Усяслава вялікага
Краіна ў туман нібыта пайшла,
Полацк магутным яшчэ быў
Дзесяцігоддзяў два-тры пасля гэтага,
Але яго час прайшоў, як вядома,
Вырашаны лёс яго быў,
Дзесьці на захадзе ад крэпасці Менску
Ўзмацнялася Княства Вялікай Літвы.

Пакуль ад Полацку адыходзілі розныя княствы,
У тым ліку і Менскае з Віцебскім,
Арда залатая моц страціла хутка,
Знікла пагроза для нашай зямлі,
Але нядоўга свята для Полацку йшло,
Незалежнасць засталася ў мінулым,
Вялікае Княства Літоўскае да мяжы падышло,
Пачалася гісторыя новага часу…

Частка другая. Літоўскі летапіс.

I
Калісьці ў старажытны той час
Вельмі добра было ўсё,
Ад Балтыкі да Чарнамор’я
Быў цудоўны наш дом,
Край лугоў і палёў пашыраўся
Ад Вільні да Смаленску на ўсходзе,
Лясныя абшары з зубрамі ў іх
Ахапілі вялікі наш поўдзень.

Кожны дзень пачынаўся ў вёсцы
З свежага водару хлебу,
Гарады гандлі пашыралі шляхі,
Рыхтавалі найлепшых майстроў,
Быў новы замак прыгажэй за былы
І шмат замкаў гэтых было,
А ў яднанні з прыродай Радзімы
Ўсё прымала больш каляроў.

У такіх гістарычных рэаліях
Будавалася краіна сусвету,
Перад ёй адчыніліся дзверы
Ў светлую будучыню,
І кароль, і парламент нейкі
Ў Княстве еўрапейскім былі,
А дзяржаву акрэсліў сусвет
Вялікім Княствам Літоўскім.

ІІ
З зайздрасцю ў сэрцы сваім
Глядзеў сусед вачыма сваймі,
Марыў аб тым, каб краіну забіць
Рукамі, якія былі ў народаў крыві,
Крыжакі не жадалі зямлёю дзяліцца,
І свой моцны наступ на нас рыхтавалі
Паўночны сусед ад масквы не адстаў,
Цёмны час для дзяржавы нашай пастаў.

З болю ў душы і з жаданнем міра ў жыцці
Ўзялі продкі з жалеза мячы і шчыты,
Пад кіраўніцтвам Вялікага князя ішлі на вайну,
Будзе потым, што расказваць сыну свайму.
У бітвах за волю шмат крыві пралілі,
Мала тых засталося, хто родных бачыў жывымі,
Не ведалі ваяры тады, што чакае пазней іх,
Нажаль, пойдуць ваяваць іхнія дзеці калісьці.

ІІІ
Скончыліся войны, прыйшоў супакой
У наш вялікі ды й мірны край,
Чэрці паўночныя, жывёлы ўсходнія
Адступілі навечна ад нас,
Жадалася, каб так і было,
Каб шчасце прыйшло нават,
Але зразумелі ў час той усі,
Што гэта толькі пачатак.

Не мір надышоў, зусім не такі,
Які ўся краіна спрадвеку чакала,
І перамога пад Грунвальдам цёмным
Над ардою крыжацкай,
І забаронены кут ад усходняй
Масковіі агромністай,
Казалі: рыхтуйцеся да новай
І куды болей страшнай вайны.

Паўстане перад вачыма
Зноў маскоўскае царства,
І крыжакі з іх ваярамі
Будуць толькі жартам здавацца,
Гора і разбурэнні прынесці
Жадалі тыя акупанты,
З гарматамі й стрэльбамі зноў
Ішлі на нашае Княства.

IV
Выйшлі на поле вялікае,
А там трупаў шмат,
Татары крымскія гэта,
Ведаў мужны народ наш,
На ўсходняй мяжы цішы не было,
Хадзілі па ёй маскалі,
Чакалі, пакуль будзем спаць мы,
Але мы не спім.

Так ішоў ціха час на зямлі,
Рыхтаваліся ўсе да вайны,
Ведаў бы хто, дзе і калі,
Але гэта проста пытанні,
Задаволены Князь лічыў,
Што хопіць тысячы дзве-тры,
Пакуль Масква рыхтавала
Ўсе дваццаць тры.

Будзе вайна не за Смаленск
І не за Вільненскі кут,
Будуць удзельнічаць не толькі
Вільня заходняя і ўсходняя Масква,
Будуць весці дзеянні ў Прыбалтыцы,
Што на паўночы аб Княства,
Будуць там і шведы, і датчане,
Будзе крыві шмат там.

V
Надышоў той жудасны час,
Калі скончыўся мір,
За цара Івана-грознага
Перайшлі ў наступ войскі,
За тыдні не стала Лівоніі –
Дзяржавы былых крыжакоў,
За месяц вайны той нашае
Княства амаль жыць перастала.

Потым датчане і шведы
Ў нашу краіну прыйшлі,
Але прыплылі не з дапамогай,
А каб зямлю чужую захапіць,
Цяжка было бы калі не
Дастаткова рэдкае цуда,
Поўнач з Усходам вырашылі,
Што не будуць дзяліцца.

Так пачалася вайна за поўнач Літвы,
Якую мець усё навокал жадалі,
Цяжка знаходзіцца ўсім там было,
Але самі абралі сабе такі лёс.
Добра было б, калі скончыўся жах гэтакі,
Але гэта да шведаў такія пытанні,
І далёка пакуль што ўсім
Да канца гэтай бойні ісці.

VI
Вайна набірае больш абаротаў,
На фронце палае ўсё ад пажараў,
Варшаўская ўлада ўзяла ў рукі мячы,
Захапіць пажадала частку нашай зямлі.
Польшча лічыла, што помсты час надышоў,
Што магчымасць ёсць тут і зараз,
Пачалось уварванне ў княскія землі,
Кінжал прам у спіну ўвайшоў.

Нялёгкая доля выпала Княству,
Навокал няма ні сяброў, ні братоў,
У час вельмі цяжкі, выбару не было калі,
Бо маскавіты павольна хадзілі
Вырашылі падпісаць дакумент,
Што выратаваў б нас ад гэтых чарцей,
І чынам такім, цераз амаль дзвесьце год,
Вялікае Княства трапіла ў новы палон.

Было б гэта добра, калі не ўмовы,
Якія па ўніі жорсткімі вельмі былі,
А калі перманентна ў стане вайны,
Дык якія дамовы з сябрамі сатаны?
Незалежнасці болей мы не ўбачым,
Яе адабралі заходняй Еўропы паны,
Пад польскай каронай з гэтага часу
Будзем пакорна мы жыць.

VII
Унію склаўшы гатовыя былі да бітвы,
Працэс з мёртвай кропкі пайшоў,
Знішчыць арду ўсходняга стэпу
Кожны ліцвін быў цвёрда гатовы.
З новымі моцамі ў бой уварваліся
Сілы Польшчы й Літвы і саюзнікі новыя,
Царскія арміі ўвагналі ў зямлю,
Ад акупантаў ачысцілі хутка Радзіму.

Маршам адзіным ад Вільні да Полацку
Йшлі паспалітыя ваяры,
Не прайшло і жыцця пакалення,
А цар з пераможца лузерам стаў,
Спалены Полацк, разбураны вёскі,
Прынесла вайна толькі смерць,
Доўга гэтую рану глыбокую
Будзе Радзіма лячыць.

VIII
Карыстаючыся горам народа,
Які страціў шмат на вайне,
І ўсеагульную нянавісць да захопнікаў,
Да праваслаўных маскалей,
Царква аб’явіла аб свяце,
Якое павінна было ўсіх аб’яднаць,
Зрабілі тое, што пяць соцень гадоў
Зрабіць не маглі аніяк.

Не будзе болей праваслаўя
На беднай беларускай зямлі,
Прыйшоў час для уніі царкоўнай,
Зараз будзе ўсё лепей,
Горад Брэст для мерапрыемства
Грамадствам выбраны быў,
Па назве горада і назву уніі
Людзі новай далі.

Уладу над тымі хто моліцца
Папе Рымскаму лёгка далі,
Абрады, каб проста было,
Пакінуць старымі вырашылі,
Брэсцкую унію склалі ўрачыста,
Шчасце было, але не,
Гэты працэс прынёс толькі гора
І рэкі крыві паплылі.

IX
Вайну прайграўшы, зняволіў народ,
І памёр цар Іван, ды й не заставіў сына,
Барыс Гадуноў, дзіўнага не зрабіўшы нічога,
Пайшоў прэч далёка ад Маскоўскага царства.
Цар Жыгімонт, разумеючы стан суседа з усхода,
Вырашыў увесці вялікія войскі ў Маскву,
Сына свайго, Уладзіслава чацвёртага,
Да ўлады маскоўскай вырашыў ён пасадзіць.

Каб даверлівы рускі ўспрыняў
Новую польскую ўладу,
Польскіх паноў замест
Рускіх царскіх баяр,
Хітры паляк, а па бацьку
Шведскі кронпрынц,
Вырашыў Ілжэдзмітрыя першага
Да царскай карчмы падпусціць.

Але хто жа ведаў у момант у той,
Што так проста не будзе,
Хто мог ведаць, што ганарлівы
Народ возьме вілы ў рукі,
І апалчэнне Пажарскага й
Мініна выганіць Рэч Паспалітую прэч,
І што гэта гісторыя часу таго
Не скончыцца гэтым.

Адгрымелі бітвы за Смаленскія
Землі і нешта паўдзёней іх,
Зноў лілася кроў людзей
Беларускіх бяззбройных,
Вынікам шведскіх амбіцый
І “шчодрага” польскага панства
Стала ўжо не Масква,
А магутнае Расейскае царства.

X
На паўстанне ўзняліся паўднёвыя людзі,
Польскія паны зрабілі нешта ня так,
Зноў навальніца да нашага
Беднага краю прыйшла,
Казакі, што жах на суседзяў наводзілі
Адзіным позіркам з свайго боку,
Вайну аб’явілі Варшаве і тым,
Хто заняў іхнюю старонку.

Усе жадаючыя з імі ішлі,
Выбару не было ні ў кога,
Бо жыццё каштавала больш,
Чым усеагульная панская ўлада,
Альбо смерць ад паноў, альбо
Ваяваць супраць іх,
Ад часу таго была такая
Крыві поўная ўмова.

Зноў барацьба грамадзянская
Выйшла за краіны мяжы,
Зноў у канфлікт уварвалася
Расея з амбіцыямі сваймі,
З-за паноў, што з людзьмі не жадалі
Ўладай справядлівай дзяліцца,
Прыйшоў да Рэчы Паспалітай першы
І самы чорны сапраўдны падзел.

ХІ
Нядоўга жылі ў супакоі і міру,
Не ведаючы жаху ў жыцці,
Пачалася вайна за абшары балтыйскія,
Шведы нам зноў пагражалі,
Шукаючы ў гэтай справе карысці,
Жадаючы шведскай крыві,
У гэтую вайну заляцелі
Расея і цар Пётр Першы.

Уцёк сярод бойні наш Аўгуст Моцны,
Шведы захапіць пагражалі Саксонію,
Краіну акупавалі паўночныя ворагі,
Далі Расеі карт-бланш на паход,
Рэальна склалася сітуацыя,
Акупантаў было болей чым шмат калі,
Наступствы гэтага стану пачулі мы хутка,
Сабор гораду Полацку рускія знішчылі.

За дваццаць гадоў бесперапыннай вайны
Страцілі вельмі шмат мы,
Амаль палову людзей грамадзянскіх
Забілі ў той час ворагі,
Выйграць нічога Рэч Паспалітая
Не змагла ў гэтай бойні,
За што ваявалі, за што загінулі,
Адказ так і не атрымалі.

ХІІ
Так ішла краіна да смерці сваёй,
І прычын шмат у гэтым,
І паны, якія карысталі Ліберум Вето
На соймах бесперапынна,
І каралі, якія зрабіць не маглі
З панамі нічога,
Кожны ў чымсьці быў вінаваты,
Кожнага рука была бачна ў гэтым.

Соймы нямыя, рэформаў адсутнасць
Спадарожнікамі былі ў той час,
Аўгуст Трэці, з дынастыі Веццінаў,
Рабіць нічога амаль не жадаў,
І памёр ён, у памяці застаўшыся
Як польскі кароль без карысці,
А замяніў яго ў тую эпоху нялёгкую
Станіслаў Аўгуст Чацвёрты.

Рух пачаўся, каменне панства разбілі,
Дачакаліся мы тых рэформаў,
Задаволены людзі, манархі і некаторыя паны
Буйным станіславым поспехам,
Але не ведаў пакуль што ніхто,
Што прынясе ўзмацненне тое,
Як гэта звычайна бывае ў жыцці,
Пасля шчасця гора ідзе…

ХІІІ
Сабраліся ў Піцеры прусакі і аўстрыйцы,
Ім вырашыць важную справу патрэбна,
Прымусіць рускіх, каб зрабілі паршывае нешта,
Каб зрабілі з імі падзел,
Былыя сябры ў Паўночным саюзе,
А з імі каго толькі ня бачна,
Суседзі ўсі вастрыць мячы сабраліся,
Альбо зямля, альбо новая вайна!

Усе былі супраць падзелу, ніхто ў ім
Не бачыў ніякага сэнсу,
Але тады быў час моцы й гарматы,
І слухаць незадаволеных так ніхто і не стаў,
А сабе задаволіць каб і крыклівых
Прымусіць не рабіць нічога й маўчаць,
Другі падзел зрабіць неўзабаве
Аўстрыя з Расей дамовіліся.

XIV
Трэцяга траўня цудоўнейшы дзень,
На вуліцах людзі, святкуюць усе,
Казалася, шчасце адкуль жа такое,
Перамога якая, ці свята якое?
Адказ вельмі просты на самой справе,
Ні ў якой зямле ён не пахаваны,
Канстытуцыю прынялі людзі,
Справядлівую, лепей за Люблінскую унію.

Па Канстытуцыі ліцвін роўны паляку,
Добра жа гэта? Без варыянтаў!
Сойм з гэтага часу справы дзяржаўныя
Вырашае толькі гарантавана,
Кароль цяпер ведаў дакладна,
Абавязкі й правы, якія ён мае,
Былі ў нас войскі непадобныя да сапраўднай арміі,
Нічога, Канстытуцыя кажа, будзе ў нас армія!

На ўвесь свет крыкнулі мы,
Што нашае жыццё не спыніць,
Пайшлі ў будучыню з новаю моцай,
Быў таксама моцны наш дух,
І такім чынам змяніўся ўвесь стан,
Краіна з каленяў паднялася,
Пачулі навокал усе, асабова суседзі,
“Слаўся Канстытуцыя трэцяга траўня!”

ХV
У нас косы і сякеры і мы супраць тых падзелаў,
І Касцюшка з намі, людзі,
Ён наш лідар і ваявода, ісці заклікае ён за сабою
І прывядзе ўвесь народ да перамогі,
І пляваць на гарматы і стрэльбы расейскія,
Гэта нашая зямля, а не іхняя,
Выганім акупантаў прэч за мяжы,
Мы касінеры, браты!

Які жах на рускіх мы наводзім,
Калі прыехаў з Масквы сам Сувараў,
Расцэньвайце гэта не як дрэннае нешта,
А як заўвагу, што мы моц маем нейкую,
Прызнаем толькі мяжы 1772 року,
Як і не прызнаем тых падзелаў,
Бяжыце, расейцы, пакуль можаце нешта,
Мы за зямлёю сваёй йдзем!

Не ўдалося паўстанне, зразумела
Жа гэтая ісціна сумная,
У крыві ўтапілі яго прусакі і расейцы,
Шанцаў на перамогу не было ні ў кога,
Але гэта толькі першы званок для Дзяржаў,
Што вернемся калісьці мы,
Хай разумеюць Дзяржавы вялікія,
Што буйнага звера яны разбудзілі.

XVI
Гэта канец, нягледзячы на спробы дзяржаўныя,
Больш Рэчы Паспалітай ніякай няма,
Цені Расеі, Аўстрыі й Прусіі
На краіну нашую ляглі,
Больш ста гадоў пройдзе ў свеце,
Пакуль незалежнасць атрымаць не змаглі,
І кроплі слёзаў у той момант дапамагчы,
Як б ні жадалі, нічым не маглі…

Частка трэцяя. Падпольны летапіс.

І
Пачаліся акупацыйныя гады пад Расеяй,
Прымусовых спраў час надышоў,
Шмат лепшых слоў я казаў б калі мог,
Але выпадак зусім жа не той.
Нам казалі, што мы не ліцвіны,
Нам казалі, радзімай Расея будзе для нас,
Супраціву акупанты тады не чакалі,
Нажаль, год цераз дваццаць будзе ня так.

Пакуль мы жывыя, пакуль памятаем мы
Пра Канстытуцыю нашую, як зваліся бацькі,
Жыць спакойна маскавітам не дасць ніхто,
Пазіцыя цвёрдая нашая.
Мы паўстанні ўздымаць будзем паўсюль,
Каб свабоду сваю атрымаць,
Нашая мэта – Вялікае Княства Літоўскае,
Нашыя мяжы там, дзе нашая зямля.

На напалеонавыя поспехі гледзячы,
Надзея неўзабаве ў сэрцы прыйшла,
Але асцярожны цар ваяваць не жадаў,
А таму шанцаў пакуль што няма.
Мы яшчэ не гатовыя ваяваць за свабоду,
Рыхтавацца трэба нас лепей,
І калі падрыхтоўка перайдзе ў вайну
Пачнецца бітва за волю сваю.

ІІ
Пад марш барабанаў ішлі ваяваць французы,
З радасцю сустракала айчына іх нашая,
Верылі ўсе, што свабоду нясуць тыя салдаты,
Што рэвалюцыі волю яны нам нясуць.
Прысвяцілі жыццё сваё Банапарту з Парыжа,
Дзеля таго каб краіна нашая жыла,
У Вільні сустракалі іх як герояў,
Шчасцем напоўнены грудзі былі.

Як перамога Масква для нас была ў той час,
Здавалася, супакой у наш край надышоў,
Але навіны з барадзінскага поля дрэнныя дужа,
Французаў спынілі гарматы Масквы.
Назад яны йшлі цераз Смаленск, але й там дрэнна было,
Білі людзей нібыта апошніх жывёл,
Кожны дзень пасля гэтых падзей
Быў усё горш і ўсё горш…

ІІІ
У падполлі расейскім цара ненавідзелі дужа,
Супраць яго рыхтавалі супраціў,
Планы былі, перспектыва была ў іх таксама,
Але ў кожным плане частка але ёсць.
Стала вядома аб гэтам уладзе ў Піцеры,
Хутка затрымалі афіцэраў маладых,
Быў яшчэ варыянт, рэвалюцыяй зваўся,
Але страта Бабруйску кропкай была.

Шанцы былі ў філаматаў і філарэтаў у Вільні,
Праца ўвогуле добра пайшла,
Улада не бачыла ў гэтым пакуль што нічога,
Але было гэта толькі часу пытанне.
Калі зразумелі, рыхтуецца штосьці,
Спыніць працу ягоную маскавіты вырашылі,
Універсітэт закрылі, пачвары, на доўгія гады,
Дзейнасць Адраджэння на паўстагоддзя забілі яны.

ІV
У Варшаве паўстанне, Вільня гудзіць ад навіны,
Ці момант для волі нашай прыйшоў?
Быў у нас вопыт дэкабрысцкага бунту,
Карыстацца спакойна маглі і мы ім.
Да сялян мы звярталіся з марай на дапамогу,
Але глухія тады сяляне былі,
Партызанамі ў лес мы пайшлі, надзея на дурняў была,
Але ці бываюць дурныя маскалі?

Так праляцеў год ад пачатку паўстання,
Нас лупілі ўсё так жа бязлітасна й бесперапынна,
Як ваявалі шляхцічы за волю краіны сваёй,
Так і загінулі амаль усе ад навальніцы маскоўскай.
Выратаванне не прыйшло ў 1794, і зараз яго не было,
Усё больш з сялянства рускія трэслі даніну,
Калі б не разлад у грамадстве, атрымалася б усё,
Але сялянам усё роўна, хто і што з іх трасе…

V
Адабралі ў нас волю, статут адабралі,
Шляхта таксама страціла ўсё за шлях свой,
Цар павялічыў колькасць прыгонных сабе,
Чорт без мазгоў, адзінай ўлады ён хоча.
Адабралі ўсё, ды й рэлігію тую ж забаранілі яны,
Уніяцтва перспектыву забілі, гады,
Але паветра й жаданне жыцця не забіць,
Не забараніць і ў нас не адабраць!

Вы пачуеце хутка гнеў усеагульны й помсту сялян,
За злачынства і адносіны як да жывёл,
Белым потам вы будзеце цекчы,
Бачачы зноў той ж усенародны ўздым.
Надыходзіць час паўстання з-пад Вільні акупаванай,
Засталіся апошнія да гэтага месяцы падрыхтоўцы,
Бойцеся, чэрці, мы з касою ідзём за вашай душой,
Патрабуем аб вас каштоўнейшай волі.

VI
З намі ён, спадар з-пад Вільні, за сваё жыццё ідзём,
З акупантамі размовы мы ніколі не вядзем,
Хай пачуюць цара сабакі касы халоднае лязо,
Вы рыхтуйцеся, пачвары, рух народны йдзе ўжо!
Гонім з Вільні, гонім з Брэсту, гонім іх з сваёй зямлі,
Гонім рускіх акупантаў, хай зажмуць свае хвасты,
Хай пачуюць тыя чэрці, як дрыжаць сэрцы ў грудзях,
Як з нянавісцю ў целе іх сустракае шмат сялян.

Ама два року ваявалі, мы вайну з няволяю вядзем,
Акупанцкую навалу забіваў жалезны меч,
Але нешта адбылося, адступаць мы пачалі,
Здавалася, загінуў ён, наш спадар з-пад Вільні.
Яго забілі рускія пачвары, дзеля імперыі сваёй,
Адабралі лідара ў нас, як да перамогі пойдзем мы?
Задавілі барацьбу яны, у няволю зноў загналі,
Мара Адраджэння зноў загінула ў момант той.

VІІ
Рэвалюцыя патрэбна, каб зноў краіну аднавіць,
Але сілы мы не маем каб план у жыццё ператварыць,
Адраджэнне – гэта цудоўна, але мала толькі яго,
Сялян трэба запрашаць на барацьбы той фронт.
Сапраўды, у нас тут жах і няма арганізаванай барацьбы,
Як няма тут партызанаў, што незалежнасць бараніць,
І патрэбна крэпка думаць, што з расеяю рабіць,
Бо ня маем болей моцы, каб цярпець прысутнасць іх.

Мы чакалі – дачакаліся, і з’явілася яна,
Рэвалюцыя ў расеі, каб народ пазбавіць ад цара,
Прыйшоў час – паўстань народ на барацьбу,
Каб жыццё тваё ніхто не адабраў!
Зноў за косы і сякеры, зноў за Віленскія землі,
Зноў за волю, у бойні поле,
Але цяпер разумней мы, памылкам шляху не дадзім,
І будзем разам усё сачыць за падзеямі ўдалечыні.

VIII
Грымяць гарматы ў чыстым полі, бягуць салдаты ў акоп,
Ідзе вайна за зямлю чужую, смерць ідзе ў апошні бой,
Штык кайзераўскі стаў на горла трох імперый,
Жыццё залежыла ад моцы войскаў рускіх.
У наступ ва ўсходняй Прусіі пайшлі гарматы маскалей,
Пагналі нашых хлопчыкаў яны туды, дзе цёмна й ноч,
Туды, адкуль не вернуцца яны, бо не чакае поспех іх,
Туды, куды ісці баяцца штабныя пацукі.

Прадалі Менск, прадалі Вільню, аддалі нашыя гарады,
Тыя, хто бараніць павінен быў іх,
Прыйшлі зноў акупанты, сядзяць цяпер яны,
У нашых хатах, дзе няма нікога, дзе людзі добрыя былі.
Прарваліся дзе быў Брусілаў, пабеглі баязлівыя аўстрыйцы,
Бо паміраць жадалі не яны зусім,
Ішлі цераз краіну тысячы мігрантаў, гаворылі пра жах вайны,
Якая зруйнавала іхнія вёскі й гарады.

IX
Мы абвесцілі дзяржаву, пражыве яна тут колькі год,
Ад Беластока да Смаленску, і ад Вільні ў Брэст-Літоўск,
Устаўную трэцюю грамату падпісалі менскія сябры,
Перамогу над расеяй адзначаем сёння мы!
Але не маем аніякай зброі, каб незалежнасць бараніць,
Каб нашчадкі нашыя ў супакоі пражылі,
Як не маем і падтрымкі ад краін заходніх,
Якія чэхам жыццё вольнае далі.

Трэці год у вайне з ардою першы Слуцкі полк стральцоў,
За нашую волю бой вядзе з армадай маскалёў,
У барацьбе чакаў б іх поспех, каб не ціснулі масаю сваёй,
Бо не могуць ваяваць крэмлёўцы, не забіваючы свой народ.
Так выціснулі нашых хлопцаў з краіны роднай ваяры,
Адабралі родны кут рускія зверы,
Скончылася гісторыя Радзімы нашай у час той,
Пачалася гісторыя барацьбы лясной з ардой.

Х
На зруйнаванай краіне чырвоныя сядзяць павукі,
Павуціну савецкай улады плятуць тут яны,
Немцаў прагналі, Рала павінна жа быць,
Яны плявалі на граматы, ды ССРБ абвесцілі.
Чаго камунякі тут не рабілі, ЛітБел потым стварылі,
Бачна, фантазій у гэтых захопнікаў шмат,
І зьезды праводзілі партыйныя твары, грошай сабе набіралі,
Не краіна была, а эксперыментаў поле чырвоных пачвар.

Да вайны грамадзянскай амаль давялі, будуючы тут камунізм,
Нечакана сустрэлі на захадзе яны супраціў,
Нялёгкая чакала іх доля, цяжка ваяваць было з ардою,
Якая з усхода на захад лавінай ішла.
Захапілі саветы Менска кожны куток і далей папаўзлі,
Бо жывёлы не ведалі моц звычайнай паперы,
І гарэлі тут хаты, сяляне ў супакоі жыць не маглі,
А саветы Беларусь Савецкую ды й зрабілі.

ХІ
Імкнуўся Каба захаваць імперыі мяжы,
Але не далі яму волі ў гэтым бальшавікі,
Ён жадаў, каб нашай краіны ніколі не было,
Але праўда ў тым, што гэта толькі жаданне яго.
Хай пад саветамі, няхай ССР,
Затое ў нас мова на месцы сваім,
У нас улада стаіць адсюль, а не з Масквы,
Мы больш не рабы, а для паловы Еўропы браты.

Будзем цярпець, як сялян гоняць у калгас,
Пакуль не кранаюць незалежнасці час,
Савецкая ўлада робіць як можна больш,
Мабыць, мы проста не разумеем гэтага кошт?
Але адчуваем, у сітуацыі гэтай нешта ня так,
Чамусьці прагналі нас за смаленскі край,
Верагодна, не разумеем мы кошт дапамогі з Масквы,
Але расце ён да ўсё новай вышыні…

ХІІ
І зноў імперыі кайданы на нас надзелі маскалі,
І зноў цягнуць у свае муры каб больш даніны стрэсці,
Сялян загналі ў калгас, сталіцу перанеслі на завод,
Адным словам, што хацелі то й рабілі.
І зноў у гэты цяжкі час чакае нас вялікі страх,
Што не дадуць нам жыць цары з Масквы,
Што будзе зноў імперыя тут, і што загіне родны кут,
І што з нас выб’юць слова “беларус”.

А потым жаху прыйшоў час, калі Каба пайшоў на нас,
За дзясяткамі настаўнікамі інтэлігенты йшлі,
Цягнулі камісары нас у ГУЛАГ, бо пажадалі яны так,
І не шукалі ворагаў галоўных, што сядзелі ў Маскве.
А ў час неспакойны немцы Еўропу з’ядалі з касцямі,
Пакуль камунякі ваявалі з бяззбройнымі людзьмі,
“Рыхтавацца да немцаў? Навошта” – казалі яны,
Лепей насельніцтва далей людзей біць.

ХІІІ
І праспалі саветы пачатак айчыннай вайны,
Калі бомбы ляцелі на Кіеў і Мінск,
Калі немцы стаялі пад Магілёвам і Вільняй,
Пад Рыгай, Смаленскам, Дняпром і Адэсай.
Вось не бачылі камунякі пагрозы з арыйскага боку,
І атрымалі за гэта ў хату цяжкую бомбу,
І гналі немцы саветаў назад на ўсход у Маскву,
Пакуль не заплацілі крывёю сваёй.

Захапілі нас зноў тыя немцы-нацысты,
На канцлагеры новы канцлагер стаяў,
Партызаны рабілі ўсё што маглі ў той час,
Але ціснулі сабакі-германцы любы супраціў.
Не магло так цягнуцца далей, сабралі па краіне людзей,
Пачалася вайна за знішчэнне рэяк усіх,
А калі дух вызваленчы дайшоў і да нашай зямлі,
Партызаны з Чырвонаю арміяй йшлі на Берлін.

ХІV
Дах канчаткова паехаў у Сталіна,
Гэта не жарт, але жорсткі факт,
Пасля перамогі над фрыцамі ў траўні,
Вырашыў новых ворагаў у Саюзе знайсці.
І знайшоў жа, вусаты чорт, на нашай зямлі,
Зноў нашых хлопцаў у ГУЛАГ цягнулі,
Кашмар, але не, рэальнасць жорсткай пары,
Мы для цэнтра як новыя фрыцы-казлы.

Пасеяў у народзе Каба люты страх,
Кожны куток быў чутны ва ўлады вушах,
Але магію з народам рабілі яны,
Прымушалі нябачна цара паўсюды любіць.
І дайшоў гэты цырк напрыканцы да таго,
Што ў гісторыі кнігі тады ўвайшло,
Як урачы ў турме ўсе разам сядзелі,
А за трупам Кабы крыкі й рыданні ляцелі.

ХV
Адлік канца савецкай улады пайшоў у той год,
Бо на царскі стул сеў таварыш Хрушчоў,
І амбіцыямі сваймі ён краіну да ручкі давёў,
Бо не было яшчэ пад Масквою настолькі дурных гадоў.
Эпапею з кукурузай правесці ён вырашыў,
Ды й краіну ў большае сяло ператварыў,
А пра гонкі з Амерыкай за мяса кароў
Трэба асобна пісаць камедыйны твор.

Але час ішоў, змяняліся людзі, і ўлада за імі ішла,
А таварыш Хрушчоў са сваёй кукурузай у мінулым застаўся,
Замест ідыёта алкаголік Брэжнеў прыйшоў,
І водкай напойваць Саюз увесь пайшоў.
Пілі ўсе ў краіне, шмат літраў амаль кожны год,
Задаволены сядзеў гаспадар, пакуль піў увесь народ,
І памёр алкаголік з водкі бакалам ў руцэ,
Адчыніўшы дзверы да ўлады ігракам пасмялей.

XVI
Адчуў цэлы свет выбух савецкай АЭС,
На якой правялі бяссэнсавы эксперымент,
Што паўплываў на тысячы тысяч лёс,
І што адзначыў мяжу тэхналогій вякоў.
Пачалася раніца тая не са звычайнага сонейка,
Бо дымам засцялілася неба ад краю да края,
Ціхім той дзень быць не мог аніяк,
Пажарныя ездзілі з вадой на вялікі пажар.

Прыйшлося народам мясцовасці той
Забыць пра дом родны свой,
Бо там жыць не магло нішто і ніяк,
Радыяцыя з’ядала кожнай жывёліне твар.
Не зрабіла ўлада нічога для бедных,
Толькі цэнзуру ўключылі ва СМІ ўсіх,
Сорам сістэмы савецкай адбыўся,
Зразумелі людзі тады па ўсёй Зямлі.

XVII
Палае Саюз, яго час ужо надышоў,
Зноў імперыя падае ніжэй каленаў сваіх,
Нашая справа актуальная зноў,
Беларусь незалежнасць возьме момант у той.
Пачынаць з дэкларацыі будзе ўрад тут,
Кожны з нас цяпер сапраўды беларус,
Маем Радзіму сваю на гэтай зямлі,
Загады сабе аддаваць будзем тут мы!

Але час, як б ні здавалася, яшчэ не прыйшоў,
Арміі чырвонай стаіць цвёрды бот,
Кржпкая пакуль што хватка Масквы,
Камуністы трымаюць за горла як злыя арлы.
Мы бачылі прыклад незалежнай і крэпкай Літвы,
Што спрабавала вырвацца з гэтай турмы,
Мы бачылі, як камуністы ваявалі з народам,
Які калісьці туды іх і запусціў.

XVIII
Ужо год як трашчыць нерухомы Савецкі Саюз,
І значыла гэта – прыйшоў час перамен,
Нашае сонейка ззяе на небе зноў,
Подых незалежнасці адчулі ўсе момант у той.
Гэты шанец чакалі амаль 70 год,
І ён нечакана цяпер надышоў,
Адраджэнне рэспублікі ўбачым у гэты год,
Нашая мара прыйшла са свету сноў.

Спадчыну БНР узнялі мы з халоднай зямлі,
Гэта наш лёс, уладарыць над ім не дадзім,
І хай дзяржава перажывае пакуль маладосць,
Дастаткова мудры для самастойнасці ўвесь наш народ.
Сонейка ззяе нам са сваёй вышыні,
Усе магчымасці ёсць і для нашай Радзімы,
Але далёка на гарызонце хмары плывуць,
Бачна, шлях неспакойны чакае і тут…


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай