БЕЛАРУСКАЯ МОВА
Оцените стихотворение:
Оцените стихотворение:
Ты прыгожа, пяшчотна, лагодна,
Так, як родная наша зямля,
На цудоўную песню падобна,
Беларуская мова мая!
З часам ты i мiлей, i каштоўней,
Як чароўнай вясною ралля,
Мовы ў свеце не знаю цудоўней,
Беларуская мова мая!
Калi ведаць цябе дасканала,
Ты пяшчотней адразу ўдвая,
Ды табой карыстуюцца мала,
Беларуская мова мая!
Тваё слова вясёлкай iскрыцца
I гучыць, нiбы трэль салаўя,
Ды цябе не шануе сталiца,
Беларуская мова мая!
Твая велiч iснуе ад роду,
I шкадую, як iншыя, я,
Што пакуль не належыць народу
Беларуская мова мая!
Спадзяваюсь, саспеюць умовы,
I у нас будзе мова свая!
Без уласнай не можа жыць мовы
Беларуская наша зямля.
1.12.1994
Copyright 2022, Стихи.Бай
Один комментарий:
Георгій Чорны
28.09.2021 - 20:54Сапраўды так!