Але гэта ўсё ты

Цягнік мой сышоў ад складаных ілюзій,
Цягнік мой сышоў у баязлівы спакой.
У шэрую далеч маркотных прастораў,
Дзе ўсё паўтараецца зноў.
Зноў.
І зноў.

Тут дзень задыхаецца гоманам спешкі,
Тут вечар лянуецца, глухне ўначы.
Тут іншага бачыш у знаёмым люстэрку,
Але яны кажуць, што гэта ўсё ты.

Мы ў поўным парадку і поўным разладзе,
Знаёмыя вуліцы, лічбы, двары.
Як многа з табой у нас твараў у свеце,
Якi з іх сапраўдны — мне адкажы.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай