Каласы пад сярпом тваім

Аудиоверсия: https://t.me/tivik14/41

Струмень малы між камянёў узняўся,
Настырна расхіляючы лаўжжо,
Наперад рынуў і сабе пакляўся:
Што досыць пад зямлёй сядзець ужо.

Ён марыў аб магутным сінім моры,
Аб вЕлізнай кручыне берагоў,
І верыў непахісна сам, што скора,
Ён выйдзе на прастору між лугоў.

Так, не адзін быў – тысячы крыніцаў,
Якім абрыдаў непадзячны лёс,
Няслі насустрач чыстую вадзіцу
Патокам кропель прамяністых шчырых слёз.

Ручай ляцеў і жвава напаўняўся,
Удзячна з берагу схіліўся пук травы,
Жыццё кіпіць, усё жывое слаўся –
Стыхія ўступае ў свае правЫ.

Ды кожны мае рацыю па-свойму:
Адны – да мора свой кіруюць шлях,
Другія ж, пераважная абойма,
На мужных мусяць выехаць плячах.

Але рака імчыць – цяпер не да развагі,
Сваім напорам бударажыць кроў,
Не лІчыцца ні з крыўдай, ні з павагай,
І мусіць часам выйсці з берагоў.

Рака імчыць да мары – зліцца з морам,
І хвАлі рынуцца наперад усё хутчэй,
Яны не ведаюць яшчэ салоны прыкус гора,
Што струмяніцца із людскіх вачэй.

Не бачыла рака той адзінокай грушы,
Што мусіла цвісці ў апошні раз,
Ды не жадала знаць, што ёй – прытулкам суша,
І вырвала з карэннем усю падчас.

Патокам змыла мільёны крэсаў
І сцЕрла з мапы тысячы краін,
О, Божа, адары ўдзячным лёсам,
Мы каласы ўсе пад сярпом тваім.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай