Суседка носіцца па градах…
***
Суседка носіцца па градах:
То капане, то грабане,
То мужыку дае парады,
Дзе класці гной той, а дзе не.
Гатуе латачку пад нешта,
І поле зімавы часнок,
І снітку рве яна, канешне,
І сее моркву – у пясок.
А над палеткам вецер свежы
І ў спіну дзьме і ў плечы ёй,
А красавік абходзіць межы,
Нібы любуецца зямлёй.
28. 04. 2026 г.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию