Ціхі дзень вясновы…

***
Ціхі дзень вясновы
Змораны заснуў.
Месяца падкову
Вечар ахінуў.

А прачнецца ранне,
Можа, паляціць
Зноў зімы жаданне –
Срэбраная ніць:

Рэдкія сняжынкі,
Нібы напамін
Пра зімы сцяжынкі,
Ўдумлівасць гадзін,

Незваротнасць ціхіх
Творчасці хвілін…
Засумуеш крыху,
Прывітаеш клін
Жураўліны…

19 – 24. 03. 2024 г.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай